Віцебск. Сучасная гісторыя “Ліфт”

24.04.2014 16:00 - 17:00 Нацыянальны акадэмічны драмтэатр імя Я. Коласа (Замкавая, 2) Бясплатнае

Юлія Чарняўская.
Сучасная гісторыя на 2-е дзеі. 
У цэнтры спектакля – людзі, якія сустракаюцца нам кожны дзень. Галоўная гераіня Ганна даўно адвыкла ад любові сына і мужа. Яе штодзённыя клопаты па гаспадарцы, абавязкі па рабоце сталі сэнсам існавання, а не жыцця. Муж Ігар перасяліўся да палюбоўніцы, дарослы сын Андрэй мучыць папрокамі…

Дзімон марыць уладкавацца ў гэтым жорсткім свеце па сваім разуменні. Любімая дзяўчына Алена любіць шыкаваць, а маці не можа забяспечыць адзінаму сыну дабрабыт. Вось і даводзіцца шукаць нейкае выйсце. Якое?
Сустрэча Ганны і Дзімона ў ліфце пераверне жыццё. Але ці на дабро?..

Пераклад Вадзіма КАЗНАЧЭЕВА.
Пастаноўка і сцэнаграфічная ідэя Валерыя АНІСЕНКІ.
Мастак Святлана МАКАРАНКА.
Музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.
Відэарад Алега ЧАРНЯКА.

Фотаздымкі са спектакля можна паглядзець тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Шпацыр «Іване, ты жывеш!» ў Вільні

14.06.2026 (13:30 - 15:30) (паведамяць па рэгістрацыі)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ