Вікі-вечарына: прэзентуем дапаможнік

26.09.2015 17:00 - 22:00 «Фіяльта» (вул. Мяснікова, 35) Бясплатнае

Прэзентацыя брашуры для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў – «Вікі-дапаможніка» – адбудзецца 26 верасня а 17:00 на базе «Фіяльты». Таксама каманда стваральнікаў з «Фаланстэру» пазнаёміць удзельнікаў з актыўнымі вікіпедыстамі свету.

Жадаеце даведацца больш пра Вікіпедыю? Дазнацца, што такое вікі-кэмп, хто такія сцюарты, як узяць удзел у вікі-канферэнцыі, навошта кантэнту быць вольным? Нарэшце, жадаеце навучыцца рэдагаваць Вікіпедыю?

На сустрэчы актывісты «Фаланстэру» не толькі распавядуць пра Вікіпедыю, але і звяжуцца з актыўнымі вікіпедыстамі свету ды запытаюць іх пра самыя цікавыя праекты свабоднай энцыклапедыі, якія ладзяцца ў розных краінах.

Акрамя гэтага, адбудзецца прэзентацыя праекту «Вікі-дапаможнік» – брашуры, якая дапаможа пачаткоўцам далучыцца да супольнасці беларускай Вікіпедыі. Арганізатары жадаюць сабраць водгукі ўдзельнікаў, каб удасканаліць версію брашуры для друку.

Праграма:

  • Як дадаць артыкул у Вікіпедыю за 10 хвілінаў?
  • Што такое вольны кантэнт і ліцэнзіі?
  • Сесія з вікіпедыстамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:
    • Васія (Балгарыя): Што такое 100 вікі-дзён?
    • Войцех (Польшча): Хто галоўны ў Вікіпедыі, або Чым займаюцца вікі-сцюарты?
    • Каарэль (Эстонія): Як зарганізоўваць вікі-канфэренцыю?
    • Сусанна (Арменія): Што такое вікі-кэмп і як адбываецца супраца вікіпедыстаў з розных краінаў?
  • Прэзентацыя «Вікі-дапаможніка».
  • Прэзентацыя планаў развіцця вікі-супольнасці на 2016–2017 гады.

Дата, час: 26 верасня, 17:00.
Месца: «Фіяльта», Мінск, вул. Мяснікова, 35.
Працягласць: 2 гадзіны з перапынкам на 10 хвілінаў.
Кантакт: +375 29 8602312, falanster.by@gmail.com

 

ДАВЕДКА

«Фаланстэр» – арганізацыя, якая дапамагае грамадскім супольнасцям развівацца з дапамогаю сучасных інфармацыйных тэхналогіяў.


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Іны Дзянішчык "Колератэрапія" ў Мінску

11.03.2026 18:00 - 18.03.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Майстар-клас па набойцы «Пералётныя птушкі» ў Мінску

18.03.2026 (15:30 - 17:00) галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Майстар-клас па саламяных птушачках у Гомелі

21.03.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ