Вілейка. Культурна-выставачны праект “Апантанае чаяванне ў стылі арт-хаўс”

26.11.2015 16:00 - 18:00 Выставачная зала імя Сілівановча (Вілейка, плошча Свабоды, 1) Бясплатнае

26 лістапада а 16 гадзіне ў выставачнай зале імя Сілівановіча краязнаўчы музей прэзентуе новы культурна-выставачны праект “Апантанае чаяванне ў стылі арт-хаўс”.

Ці ведаеце вы, дзе пачынаецца дзень? Калі ісці над зямлёй разам з сонейкам, то як вызначыць, дзе заканчваецца аўторак і пачынаецца серада? Напэўна, гэта ўсё адбываецца недзе над акіянамі.  Яны такія вялікія гэтыя акіяны, і не заўсёды ведаеш, што дзе адбываецца. Вось ніхто і не бачыў, як аўторак становіцца серадой, серада пераходзіць у  чацвер і гэтак бясконца…

Існуе мноства рэчаў, незразумелых для нас, выдуманых, у якіх можна заблытацца, заблукаць, нават спужацца, калі ўявіць…

Як вы лічыце, ці можа клён, ліпа, бяроза, дуб злучыцца ў адным дрэве? А калі яшчэ на  гэтым дрэве сядзіць балерына разам з савой і спіць заяц? А вакол каранёў расце гарбуз разам з грыбамі. Напэўна, вам стане смешна і вы адкажыце: “Не, калі толькі ў ілюзіі”.

Знакаміты англійскі пісьменнік Льюіс Кэрал у 1865 годзе выдаў кнігу “Аліса ў Краіне цудаў”. Ён стварыў краіну ілюзій, парадоксаў і абсурду.

Ужо прайшло 150 год, а гэта казка застаецца любімай не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Сёння цікавасць да яе не знікае, а наадварот, толькі ўзрастае. Вядома каля 40 экранізацый гэтага твора ў розных краінах свету. “Аліса ў Краіне цудаў” не перастае хваляваць крытыкаў, перакладчыкаў, ілюстратараў.

За шэсць гадоў да таго, як казка напоўнілася словамі, у Льюіса Кэрала ўзнікла думка, якая натхніла яго на стварэнне твора і стала падствай для вілейскай выставы.

Адкрыццё выставы “Апантанае чаяванне ў стылі арт-хаўс” адбудзецца 26 лістапада а 16 гадзіне ў выставачнай  зале імя Сілівановіча па адрасе: Вілейка, плошча Свабоды, 1. Тэлефон: (801771) 5-41-47.

Калі мы спім, то ці не гаворым мы такіх рэчаў і ці не робім такіх учынкаў, якія наяве заслугоўваюць вызначэння “апантаныя”. Мы часта бачым сон і ані не здагадваемся, што ён – нерэальнасць. Сон – гэта асаблівы свет, і, часцей, ён такі ж праўдападобны, як само жыццё.

Сучасны свет цесна пераплятаецца са светам цудаў і ілюзій – з казкай.

Калі Льюіс Кэрал працаваў над кнігай “Аліса ў Краіне цудаў”, ён імкнуўся адкрыць межы новага свету, паказаць магчымасць цудаў у рэчаіснасці.

Напярэдадні Новага года, калі дзеці і дарослыя чакаюць казку, Вілейскі краязнаўчы музей запрашае ў Краіну цудаў, ілюзій і абсурду на выставу “Апантанае чаяванне ў стылі арт-хаус”. Тут вы зможаце пазнаёміцца з “Хітрым Шулерам”, павандраваць разам з мядзведзікам і мышаняткам, паглядзець цікавыя чайнікі, пабываць пад чароўным дрэвам на апантаным чаяванні. Ну і, канешне, якое чаяванне без самой Алісы…

На выставе прадстаўленыя дызайнерскія работы Вольгі Пескавой, работы хэнд-мэйд Ірыны Вярыгі, прадметы з прыватных калекцый Людмілы Буркевіч і Анастасіі Аўдзей, а таксама творчыя работы ўдзельнікаў і настаўнікаў Вілейскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Фота artleo.com

Рэгіянальная газета


Вам можа быць цікава

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

NAVIBAND у Варшаве

24.05.2025 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ