«Віта і Эйвінд у Мінску!»: Майстар-клас для аўтараў і ілюстратараў дзіцячых кніжак

26.11.2015 18:00 - 20:00 Музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30) Бясплатнае

Адкрыты майстар-клас для аўтараў і ілюстратараў дзіцячых кніжак у межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Сёння Швецыя перажывае Залаты век у дзіцячай літаратуры, пра гэта і пра сваю працу пісьменніцай і мастачкай Сара Лундберг раскажа ўсім цікаўным.

Майстар-клас пройдзе з перакладам на беларускую.

Мадэратар вечарыны — пісьменніца, каардынатарка Школы маладога пісьменніка Алена Казлова (Анка Упала)

 

Сара Лундберг — вядомая шведская дзіцячая пісьменніца і ілюстратарка.

Беларускім чытачам добра вядомыя яе кнігі “Віта Белая Крэска” і “Віта Белая Крэска і Эйвінд”, выдадзеныя ў серыі “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.

Мерапрыемства праводзяцца пры ўдзеле Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.


Вам можа быць цікава

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Фестываль водных ліхтарыкаў у Гродне

04.09.2026 (21:00 - 23:00) парк Жылібера (Швайцарская даліна)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ