Віталь Рыжкоў у Браціславе

11.12.2025 18:20 - 19:30 Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35) Данаты

11 снежня Віталь Рыжкоў упершыню прадставіць свой паэтычны стэндап "Прэзентацыя" у Браціславе.


Паэт, сцэнарыст, рэжысёр і хіп-хоп артыст Віталь Рыжкоў сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы "паэтычны стэндап". Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

Паэзія і гісторыі “Прэзентацыі” Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ўва ўсім тым, што атачае сёння кожнага, а таксама нагода сустрэцца. Энергія, нелінейнасць, рухавасць думкі, а таксама старыя і новыя творы — тое, што варта пабачыць і пачуць хаця б раз.

Рэгіструйцеся па спасылцы на сустрэчу з Віталём Рыжковым, бярыце з сабой сяброў, і зрабіце гэты вечар незвычайнай нагодай пабачыць, як жыццё стварае паэзію!


Вам можа быць цікава

СамШазам у Варшаве

11.03.2026 19:00 - 12.03.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Чытанкі-маляванкі ў Вісбадэне

14.03.2026 (16:00 - 18:00) Кніжная нара (Rauenthaler Straße 4)

SOYUZ у Варшаве

22.03.2026 (19:00 - 19:00) NIEBO (Nowy Świat 21C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ