Віталь Рыжкоў ва Уроцлаве

03.12.2025 18:20 - 19:20 Proza (Przejście Garncarskie 2) 62 злотых

3 снежня Віталь Рыжкоў упершыню прадставіць свой паэтычны стэндап "Прэзентацыя" ва Уроцлаве.


Паэт, сцэнарыст, рэжысёр і хіп-хоп артыст Віталь Рыжкоў сфармаваў уласны пазнавальны стыль, а зараз ён абгарнуў яго ў своеасаблівы "паэтычны стэндап". Гэта не проста чытанне вершаў, а сапраўднае шоў, дзе паэт злучае літаратурную творчасць з элементамі гумару, асабістымі гісторыямі і непасрэдным дыялогам з публікай. Такім чынам ён ламае стэрэатып, што размова пра паэзію — гэта пра нешта сумнае і залішне сур'ёзнае.

Паэзія і гісторыі “Прэзентацыі” Віталя Рыжкова — стракаты свет пошукаў прыгажосці і справядлівасці ўва ўсім тым, што атачае сёння кожнага, а таксама нагода сустрэцца. Энергія, нелінейнасць, рухавасць думкі, а таксама старыя і новыя творы — тое, што варта пабачыць і пачуць хаця б раз.

Прыходзьце на сустрэчу з Віталём Рыжковым ва Уроцлаве, бярыце з сабой сяброў, і зрабіце гэты вечар незвычайнай нагодай пабачыць, як жыццё стварае паэзію!


Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя «Віцебшчына і яе жыхары ў ледавіковы перыяд» у Віцебску

12.03.2026 (18:00 - 20:00) Інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі «VARGENTORN» (вул. Леніна, 23)

Лявон Вольскі ў Рызе

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Willa Teātris (Stabu iela 18C)

Гуканне вясны ў Кракаве

21.03.2026 (12:00 - 14:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ