Дэма-клас па вітражы "Размова са святлом" у Мінску

11.10.2025 14:00 - 16:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) 20 рублёў

У суботу, 11 кастрычніка, у галерэі Шчамялёва адбудзецца экскурсія і дэма-клас па вітражы "Размова са святлом" з мастачкай, выкладчыцай школы-студыі "HomoFaber" Палінай Корзун-Фомчанка у межах выставы мазаікі і вітража "Па канонах прыгажосці".


Вы даведаецеся шмат падрабязнасцей мастацтва вітражу і пазнаёміцеся з выставай "Па канонах прыгажосці", на якой прадстаўлена больш за 100 унікальных работ у класічным і сучасным стылях. 

Спадарыня Паліна правядзе для вас экскурсію, прадставіць вашай увазе прэзентацыю, прадэманструе прафесійныя інструменты і прыёмы майстэрства.

Працягласць - 2 гадзіны. 

Квіткі - 20 рублёў дарослым, 15 рублёў студэнтам і пенсіянерам, школьнікам - 10 рублёў. 

Запісвайцеся праз мэйл artgalleryminsk@gmail.com.


Вам можа быць цікава

Ігар Палынскі ў Вільні

11.10.2025 (19:00 - 23:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ