Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, піша Беларускі ПЭН. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 — 13 і 11 кніг адпаведна.

У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць аўдыякнігі, але сёлета іх сярод намінаваных не было.
Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.
У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.
У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджэрка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна.
Сярод публічных сябраў мастацкага журы мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая стала пераможцай прэміі ў 2022 годзе.
Поўны спіс 2023. Літаратурная намінацыя
- Таццяна Багданава «Мацей і чароўная раса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
-
Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
-
Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
-
Яна Вольская «Ашуканкі». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
-
Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023.
-
Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
-
Міхась Зізюк «Шчасце маленькага камінара». Выдавецтва «Барк», 2023.
-
Сяргей Календа «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
-
Лявон Карповіч «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства». Ridero, 2023.
-
Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
-
Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
-
Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
Поўны спіс 2023. Мастацкая намінацыя
- Таццяна Багданава — Марыя Канапніцка «Сцяпанка Гудзімуха». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
-
Таццяна Багданава — Таццяна Багданава «Мацей і чароўная раса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
-
Надзея Бука — «Каток-пестунок. Вершы, забаўлянкі, калыханкі» (укладальнік — Васіль Дранько-Майсюк). Выдавецтва «Słowianka», 2023.
-
Лявон Вольскі — Яна Вольская «Ашуканкі». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
-
Марыся Вярцейка — Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў». Выдавецтва «Тэхналогія», 2023.
-
Багдан Даўгяла — Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
-
Вольга Дзятко — Аляксей Пысін «Матылёчкі-матылі». Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2023.
-
Лізавета Лянкевіч — Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
-
Вера Забароўская — Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
-
Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
-
Кацярына Сцяжко — Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя». Выдавецтва «Słowianka», 2023.
-
Марыя Шэндзель — Сяргей Календа «Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023.
Поўны спіс 2024. Літаратурная намінацыя
- Альгерд Бахарэвіч «Капітан Лятучая Рыба». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
-
Валер Гапееў «Вольнеры. Бясконцы дзень». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
-
Алег Груздзіловіч «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы». Выдавецтва «Фонд «Камунікат», 2024.
-
Аляксандр Ждановіч «Бяздомны дом». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Аляксандр Ждановіч «Кропля ў космасе». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Аляксандр Ждановіч «Ровар Байсік і згублены званочак». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Аліна Нагорная «У Слуцку на машыне часу». Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
-
Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
-
Андрэй Скурко «Стукі-грукі — што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
-
Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
-
Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
-
Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
Поўны спіс 2024. Мастацкая намінацыя
- Маргарыта Аніс — Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
-
Лілія Давыдоўская — Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
-
Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Стукі-грукі — што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
-
Анатоль Лазар — Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Караліна П., Кацярына С. — Аліна Нагорная «У Слуцку на машыне часу». Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
-
Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Бяздомны дом». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Кропля ў космасе». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Эльга Папова — Аляксандр Ждановіч «Ровар Байсік і згублены званочак». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
-
Эльга Папова — Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
-
Марыя Платонава — Ян Бжэхва «Хрушч». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
-
Мечыслаў Ян Супрон — Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў». Прэмія ўручаецца з 2016 года. У 2022 годзе лаўрэатамі прэміі Цёткі сталі Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды» у літаратурнай намінацыі і Лілія Бусарава з кнігай «Мой рыжы Бім» Эдзі Агняцвет у мастацкай намінацыі.
Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.