Віцебскі прытулак для жывёл святкуе Дзень народзінаў!

20.08.2022 11:00 - 14:00 прытулак для жывёл «Добрык» (Старабабінавіцкі тракт, 29) Бясплатнае

У суботу, 20 жніўня, віцебскі прытулак для жывёл «Добрык» святкуе Дзень народзінаў і запрашае ўсіх на дабрачынную імпрэзу.



Дата: 20 жніўня

Час: з 11.00 да 14.00

Месца: прытулак для жывёл «Добрык», Старабабінавіцкі тракт, 29, Віцебск


Будзе дзіцячая суперпраграма:


дзіцячая дыскатэка ад дыджэяў Loud Crowd,

пазнавальныя гульні ад гарадской ДАІ;

шоў мыльных бурбалак;

забавы з роставымі лялькамі;

аквагрым;

віктарына з прызамі;

майстар-класы;

кірмаш;

бяспройгрышная латарэя і шмат што іншае.


На свяце вы зможаце пазнаёміцца з гадаванцамі прытулка і выбраць сабе ўпадабанага сябра, каб падарыць яму дом. Для гэтага вазьміце з сабой пашпарт, павадок і ашыйнік для сабак, пераноску для шчанюкоў і катоў.

На свяце будзе выязны гандаль прадуктамі (крупа, макароны, курыныя паўфабрыкаты), якія можна набыць, каб павіншаваць прытулак з народзінамі.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ