Сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі» ў Мінску

27.05.2026 19:00 - 21:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 BYN
У сераду, 27 траўня, у музеі Максіма Багдановіча адбудзецца новая сустрэча «ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі», прысвечаная беларускай і сусветнай традыцыі метафізічнай паэзіі / інтэлектуальнай літаратуры.

Гэтым разам тэма – «Паэт з тысячай твараў: магія і метафізіка ў творчасці Алеся Разанава».

Алесь Разанаў вярнуў паэзіі трансцэдэнтнае. Зрабіў паэзію месцам, дзе жывуць сэнсы. Дзе адбываецца надзвычай важная, патаемная работа жыцця і свядомасці. Дадаў у гэтую прастору яшчэ адно вымярэнне: узвышанае памкненне да пераходу ўсіх межаў. За рубеж чалавечага слова.

Ціхая прага іншай магчымасці жыве і дыхае ўва ўсіх ягоных тэкстах. Можна назваць яго паэзію метафізічнай. Але гэта асаблівая метафізіка. Там амаль няма знакаў культуры, вялікіх і важных імёнаў, якія так соладка прамаўляюцца. Як пароль для тых, хто ведае. Там жывуць самыя простыя рэчы. Зямля, вада, вагонь, паветра. Гліна, камень, жалеза. Дрэвы і птушкі, снег і шэрань, дарога і дом. Словы.

Мадэратар – Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

Квіткі – 5 рублёў.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ