Камедыя, гарэлка, ведзьмы … Найкращий спектакль Украіны 2018 г.!
Упершыню ў Беларусі
«Вій. Докудрама»
па матывах аповесці Мікалая Гогаля
(Аўтар пьесы — Наталля Варажбіт, рэжэсёр — заслужаны артыст Украіны Андрэй Бакіраў)
Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр
імя Т.Р.Шаўчэнкі (Украіна)
17 лютага 19.00
Мінск: Палац культуры прафсаюзаў (пр.Незалежнасці, 25)
18+
Сапраўдны ўкраінскі Вій ў Мінску 17 лютага! Упершыню! І гэтая падзея заслугоўвае асаблівай увагі! Смелая і крэатыўная пастаноўка аднаго з найвыдатных тэатраў Украіны — Чарнігаўскага акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя Т.Р.Шаўчэнкі, у якой гогалеўскія матывы перакрыжоўваюцца з сённяшнімі рэаліямі, непрыхаванымі і абсурднымі, названая лепшым драматычным спектаклем года! Камічна-філасофскі настрой, пераканаўчае акцёрскае выкананне, дасціпныя дыялогі — «Вій. Докудрама», бясспрэчна, уражвае.
Што за докудрама
Спачатку Мікалай Гогаль задакумэнтаваў народную творчасць, затым Наталля Варажбіт «пажаніла» фабулу з сучасным тэкстам, і нарэшце, рэжысёр Андрэй Бакіраў увасобіў на сцэне — чытай вярнуў народу. Ну, а сам тэрмін прыйшоў з кінематографа. Акцёры ўвасабляюць не герояў, а прататыпаў. У выніку ўзнікае адчуванне, што аўдыторыя — не глядач, а сведка. Але баяцца не варта — сведка не саўдзельнік. Таму ў гледачоў узнікаюць дадатковыя вострыя эмоцыі — тое, што адбываецца на сцэне перажываецца глыбей.
Сюжэт і персанажы
Фабула — гогалеўская. А вось падрабязнасці і акалічнасці набліжаны да сучаснасці. Дзеянне адбываецца ў Палтаўскай вобласці, куды накіроўваюцца два французскіх студэнта да сваёй Facebook-сяброўкі Аксаны. Чарада незвычайных начных падзей кардынальна змяняе іх першапачатковыя планы. Аксана загінула, вяселле адмяняецца, участковы шукае вінаватага, а аднаму з французаў трэба адпяваць паненку на працягу трох начэй. Знаёмая фабула, аднак развязка здзівіць многіх. Ад архаічных страхаў сваіх продкаў глядач пераходзіць да лічбавага практыцызму сучаснікаў. Гэты гратэскны малюнак непазбежна выклікае ўсмешку і здзіўленне. Чым жа ўсё скончыцца?! Ды самі ўсё ўбачыце!
Чаму так жывём?
Як кажа мастацкі кіраўнік тэатра — знакаміты пастаноўшчык новага «Вія» — Андрэй Бакіраў, гэты спектакль пра пакаянне. З аднаго боку, ён хацеў паказаць гістарычную памяць пра мінулыя нястачы і беды, якая пануе над украінцамі, з другога — падарыць надзею на магчымасць пераадолення праблем праз пошук прабачэння для душы і не толькі для сваёй. Несумнеўна, гэтыя пытанні актуальныя і для нас.
Лепшы спектакль года
«Вій» здзіўляе не толькі смелым нетрывіяльным падыходам да літаратурнай класікі, але і галавакружнымі, тэхнічна складанымі дэкарацыямі, тонкім драматызмам, зладжанасцю акцёрскага ансамбля з 25 чалавек, прадуманым музычным афармленнем і рэжысёрскім крэатывам.
Усе непрадбачаныя аўтарскія хады, нечаканыя рэжысёрскія рашэнні, цікавыя акцёрскія знаходкі накіраваны на стварэнне сцэнічнага дзейства, якое ўразіць і натхніць на развагі.
Відэа:
17 лютага 2019г., 19.00 на сцэне Палаца прафсаюзаў (пр.Незалежнасці, 25)
Узроставае абмежаванне: 18+
Даведка:
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Бакіраў — заслужаны артыст Украіны, яго спектаклі станавіліся лаўрэатамі фестываляў і прэмій на радзіме і за мяжой. За пастаноўку «Вія» рэжысёр быў уганараваны вышэйшай тэатральнай узнагародай Міністэрства культуры Украіны — Прэміяй імя Леся Курбаса ў 2018 годзе. У гэтым жа годзе спектакль «Вій. Докудрама» стаў пераможцам Першага Усеўкраінскага тэатральнага фестывалю «ГРА» і быў узнагароджаны Нацыянальнай тэатральнай прэміяй у намінацыі «Лепшы драматычны спектакль».
Чарнігаўскі абласны акадэмічны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Тараса Шаўчэнкі — адзін з найстарэйшых ва Украіне і вядучы ў сваім жанры.