Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 19:00 - 21:00 5649 General Washington Drive, Suite Q, ад 50 даляраў



18 кастрычніка, у суботу, у Вашынгтоне грае акустычны канцэрт «Back to the USA» Лявон Вольскі




У праграме — песні з альбома «Амэрыка», а таксама хіты N.R.M., Крамбамбулі і супольных праектаў «Я нарадзіўся тут», «Эмігранты», «Народны альбом». 

Вас чакае цёплы нефармальная атмасфера і акустычны фармат, дзе жывыя песні гучаць асабліва блізка — з нюансамі, гісторыямі і пачуцьцямі, якія немагчыма перадаць у вялікіх залах. 


Квіткі — да 15 верасня 50 даляраў, пасля 15 верасня — 60 даляраў, у дзень канцэрта — 70 даляраў. Дзецям да 10 гадоў уваход вольны (але трэба пабраць бясплатны квіток, і іх абмежавана). Ёсць таксама VIP-опцыі і нават магчымасць запрасіць спадара Лявона на вячэру.



Вам можа быць цікава

Выстава «Bad Story Art» у Мінску

01.09.2025 18:00 - 19.10.2025 19:00 «МЫ» (пл. Свабоды, 8)

Гурт «Няміга» ў Варшаве (18+)

20.09.2025 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

25.09.2025 (19:00 - 21:00) Uus Laine (Vana-Kalamaja 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ