“Воркаут фестываль” у Смаргоні

01.08.2015 14:00 - 19:00 Спартыўная пляцоўка Воркаут (Смаргонь, вул. Леніна, 56а) Бясплатнае

“Першы Смаргонскі Воркаут фестываль” пройдзе 1 жніўня.

Адбудзецца ён на спартыўнай пляцоўцы Воркаут па вуліцы Леніна, 56а, якую адкрылі летась.

Прымуць удзел спартсмены з розных куткоў краіны: Смаргоні, Вілейкі, Ашмянаў, Мінска, Гомеля, Стоўбцаў, расказаў каардынатар руху Стрыт Воркаут у Смаргоні Аляксей Мычко.

Пройдуць спаборніцтвы freestyle battle (яны праходзяць у выглядзе батл-двубояў у некалькі этапаў, спартсмены прадэманструюць найскладаныя сілавыя і дынамічныя элементы). А таксама – дваябор’е (адцісканні на брусах і падцягванні на перакладзіне з дадатковай вагой).

Гледачы змогуць паўдзельнічаць у спартыўных конкурсах, убачыць выступленне смаргонскай каманды па Воркаут і каманды Федэрацыі Стрыт воркаут.

Пачатак – у 14 гадзін.

 

Рэгіянальная газета


Вам можа быць цікава

Галоўны стэндап года ў Варшаве

31.12.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Канцэрт "Калядная Сірэна" ў Варшаве

04.01.2026 (19:00 - 21:00) Кавярня "Kryzys" (ul. Wilcza 30)

"Ноч ваўкоў" у нацпарку "Прыпяцкі"

17.01.2026 12:00 - 18.01.2026 16:00 ля гатэля "Тураў+" (ля гатэля "Тураў+")

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ