“Возера радасці” Віктара Марціновіча ў Гродна

20.11.2016 17:00 - 17:00 Прастора “DOM 46” (вул. Лелявеля, 46) Уваход вольны

20 лістапада грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на прэзентацыю новага рамана папулярнага пісьменніка.

Віктар Марціновіч — адзін з самых прадуктыўных і запатрабаваных на сёння празаікаў Беларусі, а таму — аб’ект як шчырага чытацкага захаплення так і зацятай крытыкі. Фігура сучаснай літаратуры, якая адначасова выклікае і зацікаўленасць з боку шырокага кола людзей, і кпіны калег па цэху.

“Возера Радасці” – пятая кніга Марціновіча і, паводле прызнання аўтара, “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”, а таксама “спроба прыбраць фільтры, якія існуюць паміж сэрцам і мастацкім тэкстам“. Пераклад на беларускую мову здзейсніў літаратар Віталь Рыжкоў.

Як паведамляе анатацыя, гэты раман — road movie, маршрут якога пралягае праз Мінск, Тарасава, Вільню і нават Месяц. Летапіс пакалення, што згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам.

Прастора “DOM 46” (вул. Лелявеля, 46)

Пачатак: 17.00

Уваход вольны

Прастора “DOM 46” (вул. Лелявеля, 46)

Віктар Марціновіч і “Возера Радасці” 17 лістапада ў Брэсце!


Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Вандроўны кінабалаган у Батумі

09.07.2026 (20:00 - 22:00) Music Point Orange (вул. Эквціме Такаішвілі, 44-50,)

Ягор Забелаў у Беластоку

12.07.2026 (18:00 - 20:00) NieTeatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ