Фестываль урбан-арту Vulica Brasil працягваецца. Акрамя стварэння ўжо традыцыйных малюнкаў на сценах (муралаў), падчас чацвёртага этапу фокус будзе на урбаністычным і экалагічна ўстойлівым развіццём мінскай вуліцы Кастрычніцкая (вядомай як “Вуліца Бразіл”). У мінулым годзе каманда фестывалю ўжо распрацавала і ўзгадніла з гарадскімі ўладамі «Генеральны план» для гэтай эксперыментальнай вуліцы і рэалізавала першыя тры урбаністычныя інтэрвенцыі:
– драўляны “парклет” з лавачкамі, столікамі, раслінамі і паркоўкай для ровараў, спраектаваны Аляксандрай Рамейка пад куратарствам Ганны Зубчонак (вул. Кастрычніцкая, 16, паміж фітнэс-клубам Moby Dick і паркоўкай МЗКР);
– алею ўздоўж аўтапаркоўкі з мясцовымі раслінамі ў драўляных кадках, усталяваную эколагамі з “Зялёнай сеткі” (вул. Кастрычніцкая, 16);
– “жывую сцяну” з інтэграванымі ў мурал раслінамі і сінічнікамі, у супрацоўніцтве з мастаком Cowek, фларысткай Юліяй Стратовіч (студыя “Moss Town”) і ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
На працягу 2017 года будзем рэалізоўваць астатнія 20+ пунктаў з «Генеральнага плана» Vulica Brasil, і гэты спіс будзе дапаўняцца. Сярод запланаванага: роварная дарожка, энергаэфектыўнае асвятленне, раздзельны збор смецця, зялёныя зоны і публічныя прасторы, а таксама шмат новых творчых ідэй, з нязменным акцэнтам на мастацтва.
Бліжэйшыя мерапрыемствы пройдуць ужо з 1 па 7 красавіка, калі ў Мінск прыедзе адзін з выбітных бразільскіх архітэктараў новага пакалення спадар Лаўрэнса Жыменэс з бюро «ФЖМФ» (FGMF, г. Сан-Паўла), якое, па версіі спецыялізаванага часопіса “Wallpaper”, уваходзіць 30-ку лепшых у свеце. У «дуэце» з таленавітым беларускім архітэктарам Георгіем Заборскім ён будзе каардынаваць урбаністычную секцыю Vulica Brasil.
Запрашаем усіх зацікаўленых архітэктараў, мастакоў, эколагаў, скульптараў, навукоўцаў, інжынераў, гарадскіх актывістаў паўдзельнічаць у мерапрыемствах праграмы і стаць часткай урбаністычнай каманды Vulica Brasil. За больш падрабязнай інфармацыі звязвайцеся з арганізатарамі праз е-мэйл vul.brasil@gmail.com альбо онлайн-платформы http://vulica-brasil.by / https://www.facebook.com/
ПРАГРАМА
1 красавіка, субота 20:00-4:00 Кастрычніцкая: grand opening Паці ад Feel Brazil і 34mag, прысвечаная адкрыццю вулічнага сезона на Кастрычніцкай і пачатку працы над урбан-этапам фэсту Vulica Brasil 2017 / Хуліган (Кастрычніцкая, 16)
4 красавіка, аўторак 14:00-16:00 Лекцыя Lourenço Gimenes / архітэктурны факультэт БНТУ (Незалежнасці, 65, корпус 5, аудыторыя 503)
5 красавіка, серада 15:00-21:00 праца над Генеральным Планам Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)
6 красавіка, чацвер 15:00-21:00 воркшоп па архітэктуры і дызайне / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала)
7 красавіка, пятніца 14:00-17:00 праца над Генеральным Планам Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая / Space Port (Кастрычніцкая 16а, Event Space, малая зала) 19:00-21:00 публічная лекцыя Lourenço Gimenes па урбаністыцы, прэзентацыя Генеральнага Плану Vulica Brasil для вуліцы Кастрычніцкая на 2017, пытанні-адказы / ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16, 2 паверх, уваход праз Хуліган)
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны. На воркшопы патрэбна рэгістрацыя: https://goo.gl/HgvGwD