Вулічны “Мадэрнісцкі шпацыр” у Паўднёвым гарадку

13.09.2018 18:30 - 18:30 Пасля рэгістрацыі Бясплатнае

13 верасня пройдзе пяты вулічны “Мадэрнісцкі шпацыр”. Гэта цыкл сустрэч пра брэсцкую архітэктуру 30-х гг., якая была пабудавана ў стылі мадэрнізм, пра гісторыю і яе стан сёння. Арганізатар шпацыру – валанцёрскі праект “Брэсцкі канструктывізм”.

“Мадэрнісцкай прагулкі” гэта не экскурсіі, а дыскусійныя сустрэчы для тых, хто зацікаўлены “брэсцкім канструктывізмам”. У чацвер удзельнікі падзеляцца на каманды, абяруць участак і будуць даследаваць яго на прадмет наяўнасці мадэрнісцкіх будынкаў. У пачатку мерапрыемства будзе інструкцыя як адрозніць дом пабудаваны ў стылі мадэрнізм ад іншых. Будынак неабходна будзе сфатаграфаваць і запісаць адрас. Затым групы сустракаюцца і дзеляцца інфармацыяй пра даследаванае, пра стан архітэктуры і яе прызначэнне сёння.

Калі вы хочаце патрапіць на “мадэрнісцкай шпацыр” неабходна зарэгістравацца. Колькасць месцаў абмежавана.

Старт сустрэчы 13 верасня (чацвер) у 18:30. Дакладнае месца збору будзе паведамлена ўдзельнікам якія зарэгістраваліся.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ