“Вусная гісторыя: тэорыя і практыка”

29.03.2016 - 30.03.2016 18:30 - 21:00 этнакрама “Цудоўня” (вул. Вялікая Траецкая, 16) Бясплатнае

Трэнінг па зборы, апрацоўцы і рэпрэзентацыі вуснагістарычных крыніц. Ён будзе ўключаць тэарэтычную частку – расповед пра вусную гісторыю, вуснагістарычныя крыніцы, методык у іх збору і апрацоўкі; а таксама практычную – праца з крыніцамі на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі і прыклад інтэрв’ю.

Беларускага архіва вуснай гісторыі

Вусная гісторыя – гэта ўспаміны сведак часу, найкаштоўнейшая інфармацыя, якая жыве, пакуль існуюць яе носьбіты. Побач з кожным з нас ёсць сталыя людзі, якім ёсць, што сказаць, чаму навучыць, дзякуючы якім ажываюць сухія радкі падручнікаў і хронік і цьмяныя ўспаміны маленства. Трэба толькі ўмець запытаць. Умець запісаць і захаваць. Умець аналізаваць. Навучаць гэтаму сябры праекта Архіва вуснай гісторыі Тацяна Касатая і Аляксей Кайрыс.

Падрабязнасці па тэлефоне +375 (33) 6232616 Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”.

29 сакавіка – 18.30-21.00
30 сакавіка – 18.30-21.00

Даведка: Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.


Вам можа быць цікава

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Papa Bo ў Познані

18.09.2026 22:00 - 19.09.2026 00:05 MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ