Вялікдзень у Азярцы

16.04.2023 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) ад 5 рублёў

У нядзелю, 9 красавіка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Вербніца.



Дата: 16 красавіка

Час: з 14.00 да 15.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


Вялікдзень — вясновае свята, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. Раней з гэтага часу пачынаўся новы каляндарны год. Пазней царква прымеркавала да гэтага дня Уваскрасенне Хрыстова.

Свята распачыналася Усяночнай службай, на якой свяцілі пафарбаваныя яйкі, кулічы, пірагі. Галоўны сімвал Вялікадня — яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю.

На Вялікдзень чырвонае яйка клалі ў ваду, якой ўмывалі твар. Гэтыя дзеянні павінны былі забяспечыць здароўе і прыгажосць.

Адна з асаблівасцей беларускага Вялікадня — хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.

На свяце кожны зможа далучыцца да традыцыйнага святкавання Вялікадня, даведацца шмат цікавага і добра правесці час!


То вас чакае:

Майстар-клас па ўпрыгожванню яек у тэхніцы «драпанка»;

 Майстар-клас па развучванню валачобных песень;

Майстар-клас па велікоднай выцінанцы;

 Абрад абыхода двароў валачобнікамі;

Велікодныя гульні: «Біццё і катанне яек»;

Велікодныя варожбы;

Беларускія народныя гульні і танцы.


Кошт квіткоў: для дарослых — 10 рублёў; для студэнтаў і школьнікаў — 5 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Выставы “127 падарункі +” і "Датычны" ў Мінску

30.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Фэст "Girlhood is a spectrum" у Познані</b>

08.03.2026 (18:00 - 20:00) Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)

Прэзентацыя кнігі Андрэя Эзерына «Ген мігранта. Пачатак» ў Вільні

13.03.2026 (18:30 - 19:30) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Першы вясновы Шпакоўнік у Вільні

15.03.2026 (19:00 - 21:00) Vilniaus senasis teatras (Basanavičiaus g. 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ