Вялікі фестываль беларускай культуры «Сьнежань» пад Баранавічамі

31.01.2015 12:00 - 12:00 Забаўляльны комплекс і карчма «Замак Зубра» (каля Баранавічаў) Бясплатнае

31 студзеня з 12.00 да 24.00 пад Баранавічамі на тэрыторыі забаўляльнага комплексу і карчмы «Замак Зубра» пройдзе фэстываль беларускай культуры «Снежань».

Праграма сьвята насычаная і разнастайная. Напрыклад, «Арт Сядзіба» рыхтуе забаўляльную праграму з конкурсамі і падарункамі, а таксама беларускамоўны «Кліп-марафон» і караоке. Этна-гурт «VURAJ» і «Сьпеўны Сход» зладзяць музычна-забаўляльную праграму, навучаць сьпяваць беларускія песьні і танчыць. Адбудуцца пазнавальныя заняткі па беларускай мове для дарослых і дзяцей ад курсаў «Мова Нанова».

У праграме чакаюцца выступы рыцарскага клюбу «Шляхецкая Застава» і коннага клюбу «Троя», вогненнае шоў «Waidelott», дзіцячая анімацыя ад праекту «Дзіцячая пляцоўка».

На тэрыторыі комплексу разьмесьцяцца «Горад майстроў» — выстава продаж handmade-вырабаў з нацыянальнай сымболікай і ня толькі, каток і ледзяны боўлінг, міні-заапарк для дзяцей. Наведнікаў чакаюць гульні, майстар-клясы і жывая музыка. Карчма «Замак Зубра» рыхтуе адмысловае мэню з нацыянальнай кухняй.​

 

Радыё Свабода


Вам можа быць цікава

Чытанкі-забаўлянкі дзя дзетак у Кракаве

20.12.2025 (13:00 - 15:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Каляды ў Беларускай школцы ў Вільні

21.12.2025 (14:30 - 17:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Спектакль "Трыбунал" у Магілёве (16+)

30.01.2026 19:00 - 31.01.2026 21:00 Тэатр лялек (вул. Першамайская, 7)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ