Вялікі канцэрт гурта “Мутнаевока”

13.12.2014 19:00 - 21:00 Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) 100 000 - 150 000 рублёў

Падчас вялікага сольніка ў Re:Public “Мутнаевока”запіша live-відэа

“Засвяціцца” ў ім зможа любы з наведвальнікаў імпрэзы.

Гурт “Мутнаевока” рыхтуецца да здымак канцэртнага відэа. Як сцвярджаюць самі музыкі, трапіць у аб’ектыў відэакамеры можа любы з прыхільнікаў.

“Мы проста вырашылі паглядзець на сябе з боку на вялікім экране! — жартуе лідар гурта Яўген Змушка. — На працягу розных перыядаў многія з вас былі назіральнікамі нашай творчасці па фотасправаздачах, аматарскіх відэароліках і тэлеперадачах. Цяпер засвяціцца ў афіцыйным відэа і стварыць карціну можа любы з удзельнікаў імпрэзы!”

На вялікім электрычным канцэрце акрамя ўжо вядомага матэрыялу, прагучаць і новыя песні. Дзве з іх — “Любоў-сурагат” і “П’янае неба” — прыхільнікі каманды ўжо мелі магчымасць пачуць падчас апошніх канцэртаў. Да іх дададуца яшчэ некалькі кампазіцый, якія “Мутнаевока” неўзабаве прэзентуе ў выглядзе сінгла.

“У новых песнях ёсць панк, сінт-поп, раманс, неназойлівы мэйнстрым, — распавядае Яўген Змушка. — Усё гэта будзе ў новым гучанні гурта”.

Акрамя гэтага музыкі абяцаюць якасны гук і доўгі сэт-ліст.

Стань відавочцам! Вазьмі ўдзел!

Вялікі электрычны канцэрт гурта “Мутнаевока” пройдзе 13-га снежня у сталічным клубе Re:Public. Пачатак у 19:00. Кошт квіткоў 100.000 танцпол (першыя сто), 120.000 (астатнія), 150.000 (месца за столікам).


Вам можа быць цікава

„Калядны спеўны курс“ у Варшаве!

17.12.2025 (00:05 - 23:59) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Майстар-клас па завіванні наміткі ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 20.12.2025 17:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ