Вялікі сольны канцэрт гурта Re1ikt

15.11.2012 19:00 - 22:00 Клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына)) Бясплатнае

Мінскі гурт Re1ikt дасць вялікі сольны канцэрт у клубе Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) 15 лістапада. Выступ пачнецца ў 19:00.

Re1ikt рыхтуюць вялікую праграму з старых і новых песен, музычныя прэм’еры, падарункі. Уваход на канцэрт – вольны!

Мерапрыемства пройдзе ў межах праекта «СТАрт» кампаніі СТА Логистик. Яго мэтай з’яўляецца падтрымка і дапамога ў прасоўванні маладых беларускіх рок-гуртоў.

Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Jesien Bardow, Tautu Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).

 

Вялікі сольны канцэрт гурта Re1ikt

15 лістапада, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62)

Пачатак: 19:00

Уваход вольны!

http://re1ikt.com/


Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

«Relikt» у Гданьску

05.04.2026 (20:00 - 22:00) Pub Torpeda (Zofii Nałkowskiej 3)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

«Irdorath» у Познані (6+)

25.04.2026 (19:30 - 21:30) Klub 2progi (Aleja Niepodległości 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ