• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Вялікі сольны канцэрт Яраслаў Макарыч

Пачатак: 31.03 (19:00)
Канец: 31.03 (19:00)
Белдзяржфілармонія
(Мінск, пр-т. Незалежнасці, 50)
Кошт: ад 12 рублёў
Google

#MuzzicDom Музычны Дом “Класіка” прадстаўляе:

 

31 сакавіка, 19.00

Вялікая зала Белдзяржфілармоніі

 

ВЯЛІКІ СОЛЬНЫ КАНЦЭРТ

ЯРАСЛАВА МАКАРЫЧА

 

Яраслаў Макарыч — малады беларускі гітарыст-віртуоз, якому падуладныя ўсе эпохі і стылі: ад класікі да сучаснасці.

Унікальны талент, надзвычайная энергетыка і бязмежныя тэхнічныя магчымасці ставяць Яраслава Макарыча ў шэраг найбольш яркіх беларускіх гітарыстаў новага пакалення. Дзякуючы тонкаму музычнаму густу ён здольны надаваць творам, якія выконвае, асаблівы настрой і знаходзіць для іх цікавыя інтэрпрэтацыі.

Сольную музычную кар’еру Яраслаў пачаў у дзяцінстве. З дзевяці гадоў ён актыўна выступаў з дарослымі прафесійнымі артыстамі. У 17 — стварыў уласны праект “Гітарны вечар Яраслава Макарыча”, які з году ў год збірае вядомых беларускіх і расійскіх музыкантаў пад творчым знакам гітары.

У свае 24 гады Яраслаў Макарыч — лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, фіналіст і пераможца міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

У вялікім сольным канцэрце на сцэне Белдзяржфілармоніі Яраслаў Макарыч зноў збярэ сяброў і калегаў, каб прадставіць праграму, якая здольная паказаць бязмежныя магчымасці класічнай гітары. Яраслаў Макарыч, Міхаіл Радунскі (віяланчэль), Міхаіл Філіпеня (гітара), Ксенія Мігуцкая (фартэпіяна), Павел Мамонаў (перкусія), Людміла Крукоўская (кантрабас) будуць выконваць музыку эпохі барока, рамантызму і класіцызму, а таксама джаз, фламенка, танга і аўтарскія кампазіцыі.

У праграме канцэрта: І.С. Бах, Д. Агуада, Х. Радрыга, Дж. Рэйнхард, А. Барыёс, А. Пьяцола,          Д. Лонг, І. Альбеніс, Ч. Карыа, сачыненні Міхаіла Філіпені і Яраслава Макарыча.

“Па сваіх магчымасцях мой любімы інструмент — гэта сапраўдны аркестр у мініяцюры, — тлумачыць Яраслаў Макарыч. — А кожны з абраных для канцэрта твораў блізкі мне па характары і тэмпераменце. Напрыклад, Аранхуэскі канцэрт Хаакіна Радрыга распавядае цэлую гісторыю і здольны раскрыць патэнцыял, інтэлект, тэхніку і музычнае мысленне выканаўцы. Музыка Агусціна Барыёса — першага буйнога паўднёваамерыканскага гітарыста і кампазітара, які атрымаў вядомасць у еўрапейскай публікі, — прыцягвае мяне маштабнасцю думкі і незвычайнай шчырасцю. З в’етнамскім кампазітарам Дангам Лонгам я пазнаёміўся на Міжнародным гітарным фестывалі ў Берліне, якім ён кіруе. Так у маім рэпертуары з’явіліся каларытныя народныя в’етнамскія мелодыі ў апрацоўцы для гітары яго аўтарства. “Лібертанга” Астара Пьяцолы — твор, добра знаёмы як прафесіяналам, так і аматарам, а значыць задача у тым, каб прадставіць слухачам сваю ўласную інтэрпрэтацыю, што мы і робім з віяланчэлістам Міхаілам Радунскім. Таксама публіку чакаюць нашы дуэты з джазавым гітарыстам, салістам гурта Apple Tea Міхаілам Філіпеняй, які грае неафламенка і піша ўласныя аўтарскія кампазіцыі”.

Сольны канцэрт Яраслава Макарыча ў Мінску на сцэне Белдзяржфілармоніі стане цэнтральнай падзеяй вялікага тура гітарыста па гарадах Беларусі. Гэтай вясной сольныя выступленні віртуознага музыканта змогуць пачуць жыхары Жлобіна, Гомеля, Пінска, Баранавічаў, Гродна, Віцебска і Брэста.

Квіткі: 12, 15, 18, 20, 22, 25, 27 рублёў.

Інфалінія: 375 29 2-366-166

#MuzzicDom (Музычны Дом “Класіка”)


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип