Вясельная вечарына ў Ветцы

02.12.2023 14:00 - 17:00 Веткаўскі музей (Красная плошча, 5) 7 рублёў
 

У суботу, 2 снежня, Веткаўскі музей паўтарае Вясельную вечарыну!




Дата: 2 снежня

Час: 14.00

Месца: Веткаўскі музей, Красная плошча, 5, Ветка



Толькі звярніце ўвагу: пройдзе яна гэтым разам не ў Гомелі, а ў Ветцы! 


Зноў зладзяць сапраўднае беларускае вяселле. Традыцыйнае беларускае вяселле — гэта цэлы комплекс абрадавых дзеянняў, якія суправаджаліся спевамі. Торг за нявесту, «дзяльба каравая», упрыгожванне елкі, вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле...

 Дарэчы, пра застолле! Па добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраюць у складчыну! 

Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, печаны гарбуз, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя вашыя любімыя ласункі. На вуліцы халодна, таму ўся вечарына і танцы адбудуцца ўнутры. 

І каб кожны пачуваўся ўтульна і ўсім хапала месца і на танцах, і за сталом, і на лаўцы, музей вымушаны абмежаваць колькасць гасцей — 30 чалавек! 

Уваход — 7 рублёў

Просяць загадзя браць квіткі ў музеі ці замовіць месцы можна па нумары +375 (2330) 4-27-49 (з 9:30 да 18:00).

Вам можа быць цікава

Сяргей Чарняк у Вільні

19.10.2025 (19:00 - 22:00) Карчма 1863 (Bokšto g. 2)

Pukst у Берліне

24.10.2025 (19:00 - 21:00) Kvartira 62 (Lübbener Str. 18)

Апошні N.R.M. у Вільні

07.11.2025 (19:00 - 22:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ