Гурт IQ48 дае вясновы канцэрт, на якім збіраецца паказаць рэшту з свайго будучага новага альбому. Музыкі кажуць, што гэта будзе іх апошні выступ у гэтым сезоне, бо яны збіраюцца шчыльна засесці за працу ў студыі. Разам з «здаровымі ласямі» на сцэну Loft cafe 14 сакавіка з поўнавартасным сэтам выйдуць яркія дэбютанты 2012 году – гурт Martin S.
IQ48 упершыню засьвяціліся ў «тузіноўскіх» імпрэзах яшчэ ў 2004 годзе, калі гурт выступіў у межах святкавання гадавіны парталу «Тузін Гітоў» у Палацы рэспублікі. Некалькі добразнаёмых нумароў з тых часоў музыкі згадаюць падчас свайго канцэрту у Loft cafe. Аднак, стаўка ўсё ж будзе зроблена на новыя песні. «Ніколі не было, каб мы ціхарылі новыя творы да рэлізу альбому. Усё адрэпетаванае новае адразу імкнемся паказаць публіцы, – кажа гітарыст гурта Яўген Бузоўскі. – Зараз у нас у рэпертуары ўжо каля паловы будучага альбому. Дакладна пару тройку новых песень зайграем на гэтым канцэрце, можа нават болей! Будзе таксама найлепшае з нашых усіх выдадзеных альбомаў, натуральна з папраўкай на наш адносна новы гітарны саўнд». Музыкі папярэджваюць, што іх выступ 14 сакавіка можа стаць апошнім у гэтым музычным сезоне. Увесь свой час яны збіраюцца прысвяціць запісу новага альбому.
Па добрай традыцыі падвоеных канцэртаў да IQ48 у гэты вечар далучыцца яшчэ адна вартая ўвагі беларуская каманда – Martin S. Гэты гурт з’явіўся на незалежнай беларускай сцэне толькі год таму, але робіць усё магчымае, каб застацца на музычным небасхіле надоўга. Пра гэта сьведчыць хоць бы тое, что за такі невялікі час свайго існавання Martin S. даў шэраг канцэртаў, выходзіў у фінал на некалькіх фэстах, а на рок-фэсце «Такія пернікі-2012» атрымаў перамогу. А яшчэ двойчы ўдзельнічаў у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» і выдаў дэбютны альбом, песні з якога можна пачуць у эфіры беларусскіх і ўкраінскіх FM-радыёстанцый. «У сакавіку нам якраз спаўняецца год, так што для нас і нашых прыхільнікаў выступ у «Жывым Тузіне» будзе асаблівым. Рыхтуем адмысловую праграму, дзе будзе нямала сюрпрызаў», – кажуць музыкі.
Весці канцэрт «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка, музыкант і нязменны вядучы радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў». Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».
14 сакавіка (чацьвер). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22).
Вясна-красна!
Martin S.: вясновы поп-рок ад яркіх дэбютантаў 2012 году!
IQ48: экспрэсіўны сэт ад заслужанай рэп-фанк-хард-панк фармацыі «здаровых лосяў»!
Кошт квітка – 80 000 руб. З флаерам на ўваходзе на 12% танней!
Квіткі можна набыць у касах KVITKI BY і непасрэдна ў клюбе перад канцэртам
Замовіць столік : +375 29 38 000 10.
Іншыя пытаньні: + 375 29 6872093.