Вясновы «Спеўны сход» разам з гуртом «Варган»

02.04.2017 18:00 - 18:00 Кафэ "Грай" (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны

2 красавіка ў клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца вясновы «Спеўны сход».

А 18.00 распачнуць сход музычныя госці з Полацку — фальклорны гурт «Варган». Яны прадставяць цікавую праграму народных песень з Віцебшчыны.

А 20.00 свята музыкі і песні працягнецца серыяй майстар-класаў:
— майстар-клас «Сіла і апора гуку» ад Сяржука Доўгушава;
— майстар-клас па этна-спевах ад Вольгі Емельянчык;
— знаёмства з народнымі вясновымі песнямі і сумесныя спевы.

УВАХОД ВОЛЬНЫ!

Падзея «УКантакце»: https://vk.com/varhanspeunyshod
Падзея ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1243664159016379/

Інфармацыя: +375447876038.

«Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі.

Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей і знаёмства з беларускай песняй.


Вам можа быць цікава

Ноч музеяў у Магілёве

15.05.2026 (18:00 - 23:00) Ратуша (вул. Ленінская, 1А)

DLINA VOLNY ў Варшаве

15.05.2026 21:00 - 16.05.2026 01:00 B-Side (Piękna, 19)

Апошняя «Ноч музеяў» у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску

16.05.2026 (18:30 - 18:30) Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ