Веды-паці: Брытанія

13.07.2016 19:00 - 21:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Каманда сайта adukacyja.info запрашае ўсіх зацікаўленых і апантаных Вялікабрытаніяй на чарговую Веды-паці, тэма якой – навучанне ў Брытаніі.

Паўсюль толькі і размоў пра Брытанію, і Adukacyja.info не адстае ад сусветнага трэнду. Канешне ж, мы за непарушныя брытанскія каштоўнасці: адукацыю, мову, традыцыі і наогул за ўсё тое, за што свет так любіць гэтую інтэлігентную краіну. Настаў час Веды-паці.British edition!

Завітвайце да нас у Траецкае прадмесце 13 ліпеня а 19:00 у Музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча 7а). Уваход вольны!

Там вас будуць чакаць:

  • расповед ад Амбасады Велікабрытаніі ў Мінску пра фантастычныя стыпендыі Брытанскага ўрада;
  • унікальны досвед выпускнікоў брытанскіх універаў;
  • брытанскія традыцыі;
  • прыгажосць ангельскай мовы і пераадольванне страху перад экзаменам IELTS ад International House;
  • нечаканыя забавы;
  • і, натуральна, ангельская гарбата!

Што рабіць вечарам у сераду? Без сумневаў, наведаць Веды-паці Брытанія ад Адукацыі.Інфо!


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ