Ужо ў XVI стагоддзі у Мінску загучала юдэйская малітва. А пасля ўказу аб Мяжы аседласці (XVIII ст.) мінская габрэйская грамада стала адной з самых буйных у Расійскай Імперыі: колькасць сінагог імкліва павялічвалася, а менскія рынкі напоўніліся гутаркамі на ідыш.
Пазней, са з’яўленнем у Мінску буйных прадпрыемстваў уладальнікаў-габрэяў, горад стаў цэнтрам габрэйскай культуры, палітычнага жыцця і адукацыі. Самае вядомае габрэйскае пасяленне Мінска – Ракаўскае прадмесце. Менавіта яно ў 1940-я гг. становіцца месцам Катастрофы, месцам гібелі тысяч беларускіх і дэпартаваных з Заходняй Еўропы габрэйскіх сем’яў, дзе сёння ўсталяваны знакамітыя мемарыялы.
Мінск габрэйскі – гэта багатая гістарычная спадчына, непарыўна звязаная з беларускай культурай. Будзем рады пазнаёміць вас з ёй падчас нашай новай велаэкскурсіі «Мінск габрэйскі»!
месца сустрэчы: Выхад са ст.м.Няміга ў бок Палаца спорта
Пры папярэдней замове магчымы пракат ровараў
іншыя велаэкскурсіі “Менскага велашпацыра” ў верасні’2016:
02.09 (пт)18:30 “Минск.Лучшее”
05.09 (пн) 18:30 “Вела-чытво: роварны шпацыр
да дня беларускага пісьменства” Бясплатна.Па запісе.
06.09 (аўт) 18:15 “Менск у Мінску: па даўніх гарадскіх межах” Эксклюзіў
09.09 (пт) 18:30 “Мінск Габрэйскі” (Аўтарскі маршрут)
13.09 (аўт) 21:00 “Вечаровы Лошыцкі парк ”
24.09 (сб) 13:00 “Шлях у Вечнасць” (Аўтарскі маршрут)
кошт платных экскурсій – 8 руб. 50 кап.. (папярэдне), 12 руб. – у дзень экскурсіі. Зніжка 20 % усім шпацырантам, якія бралі ўдзел у нашых платных экскурсіях у гэтым сезоне!
запіс на бясплатныя экскурсіі пачынаецца за тыдзень!
+375297040018
+375293653727
fb, vk – Mienski vielaspacyr
www.mienskbiketour.by
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977