Велаэкскурсія “Мінскія хіпаны”

30.05.2014 18:30 - 21:30 велапракат “Адпачынак” (наберажная Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця) 75 тбр; зніжка студэнтам, пенсіянерам, сябрам “Мінскага роварнага таварыства”

Мінскія хіпаны – гэта экскурс у разняволена-валасатыя шасцідзесятыя і семідзесятыя. Тутэйшая моладзь, пачуўшы на замежных радыёхвалях, што глушыліся спецслужбамі, музыку новага часу, вырашыла стварыць свае “Бітлз” і “Лед Зэпелін”. І канешне, нічога ў іх не атрымалася, бо захацелася спяваць па-свойму. Так узніклі “Песняры”, сабраныя Уладзімірам Мулявіным па мінскіх тусовачных клубах… Нашая вандроўка – па мясцінах баявой славы беларускага і не толькі рок’н’ролу: месца першага канцэрту “Мроі”, модныя бітніцкія танц-пляцоўкі, месца загадкавага забойства Славы Максакава, сцяна Цоялегендарныя тусовачныя месцы: сквер Грыцаўца, Брадвэй, Зялёны пад’езд, Памыйка і інш… Рыхтуйце шузы і клёшы – дзеці кветак вяртаюцца ў горад!

Арганізатар – “Менскі велашпацыр”

Старт – 30 траўня, пятніца, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця.

Працягласць – 3 гадзіны.

Кошт – 75 тбр; зніжка студэнтам, пенсіянерам, сябрам “Мінскага роварнага таварыства”.

Група – не болей 15 чалавек.

Падрабязнасці:

www.mienskbiketour.by

vk.com/mienski.vielaspacyr

facebook.com/mienski.vielaspacyr

+375297040018

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977


Вам можа быць цікава

Свята «З народзінамі, Марк!» у Віцебску

07.07.2025 (17:00 - 19:00) дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11)

Купалле ў Свяцку

12.07.2025 (18:00 - 21:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Фестываль «Наш Грунвальд-2025» у Дудутках

19.07.2025 11:00 - 20.07.2025 17:00 музейны комплекс «Дудуткі»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ