Велаэкскурсія “Жыццё – Айчыне, гонар – нікому”

16.08.2015 09:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае

агарадная велаэкскурсія
“Жыццё – Айчыне, гонар – нікому”
прэм’ера маршрута!

16 жніўня, нядзеля, 9-30

па мясцінах Чапскіх на Міншчыне
Станькава – Возера – Воўчкавічы – Прылукі

кіламетраж – 55 км.
працягласць 10 гадзін
кошт – 100 тыс. папярэдне,
120 тыс. – у дзень экскурсіі
у кошт уключана аплата квіткоў на электрацягнікі)
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры

мова – беларуская
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
+375298969785
+375297040018
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977

Арыстакратычны род Гутэн-Чапскіх меў нямецкае паходжанне, але валодаў на Беларусі шматлікімі маёнткамі. У XIX ст. Станькава і Прылукі на Міншчыне становяцца іх асноўнымі рэзідэнцыямі. Менавіта гэты час звязаны з найбольш выбітнымі прадстаўнікамі сям’і – Эмерыкам Чапскім, высокім чыноўнікам, стваральнікам выдатнай музейнай калекцыі, і яго сынам Каралем Чапскім, які стаў мінскім гораданачальнікам болей як на 10 год і за гэты час здолеў ператварыць глухую правінцыю ў “маленькую Еўропу”. Загарадная велаэкскурсія прысвечана мясцінам, якія захоўваюць памяць пра сям’ю Чапскіх і іх выдатныя справы.


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ