Вершы ў Шафе (паэтычныя імправізацыі)

22.02.2018 19:30 - 19:30 Прастора “Кніжная шафа” (пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда)) Уваход вольны

Час імчыцца настолькі хутка, што вось ужо люты – і чарговыя “Вершы ў Шафе” прыспелі! Запрашаем вас на паэтычныя імправізацыі 22-га лютага а 19.30.

“Вось табе ўсё,
Што калісь я зведаў,
Што пранёс праз бясконцую адзіноту.
На палёх палыновага пустацвету
Кожды знойдзе сваю запаветную ноту.

Вось табе
Вера,
Надзея
І…
Прабач: памяць з часам не ззяе ярчэй.
Але я памятаю:
Нешта было,
Здаецца, было
Яшчэ…”

Нешта яшчэ, безумоўна, вас чакае пры сустрэчы з Міхалам Бараноўскім. Напрыклад, насычаныя вершы – шматвобразныя і шматслойныя, метафізічныя і глыбокія, а часам проста штодзённыя. Аднак наш госць вядомы не толькі як паэт, але і як музыˊка, заснавальнік і аўтар тэкстаў гурта “Нельга забыць”. Таму ўпершыню “Вершы ў Шафе” маюць усе шанцы дапоўніцца музычнымі імправізацыямі.

Сярод іншых цікавостак яшчэ таленты: Ганна Шакель і Ч.ыЖ. падзеляцца сваімі асабістымі паэтычнымі пошукамі і знаходкамі. Завітвайце ў Кніжную Шафу, атрымлівайце асалоду ад сучаснай паэзіі, грэйцеся разам з намі.
А калі вы раптам захочаце прачытаць нешта сваё (нават адзін верш) – далучайцеся! Папярэдзьце нас хаця б да пачатку імправізацый, каб мы змаглі вас прадставіць.

Уваход вольны. Чакаем!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.


Вам можа быць цікава

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

«Triangle» ў Мінску

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску

28.08.2026 12:00 - 29.08.2026 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола (парк Віцьба)

PRAMIEŃ ва Уроцлаве

29.08.2026 (20:00 - 22:00) Stary Klasztor (ul. Purkyniego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ