Веснавыя спевы на Беларусі. Ад Грамніц да Тройцы

11.04.2016 19:00 - 21:00 офіс РГА “Студэнцкае этнаграфчнае таварыства” (вул. К. Лібкнехта, д. 112) Уваход вольны

11 красавіка а 19.00 адбудзецца лекцыя Ірыны Мазюк “Веснавыя спевы на Беларусі. Ад Грамніц да Тройцы” на офісе РГА “Студэнцкае этнаграфчнае таварыства” (Мінск, вул. К. Лібкнехта, д. 112, 10 хв. ад метро “Грушаўка”).

Наведвальнікі лекцыі атрымаюць адказ на пытанні:

–    Які ўзрост тых песень, што можна пачуць яшчэ сёння ад апошніх носьбітаў традыцый?
–    Што хаваецца за тэкстамі вясновых  карагодаў?
–    Як шукаць адгадкі?

Лекцыя абапіраецца на дэманстрацыю відэа- і аудыаматэрыялаў, сабраных з 1997 г.

Ірына Мазюк выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза музычных дзеячоў. З 1995 года даследуе беларускую традыцыйную культуру, вывучае этнічнае спеўнае выкальніцтва, папулярызуе спевы ў гарадскім асяроддзі. Вывучае тэхнікі традыцыйнага ткацтва, іх выкарыстанне у сучасным тэкстыльным дызайне. Заснавальніца і кіраўніца фальклёрнага гурта “Кудмень”. З’яўляецца адной з заснавальнікаў РМГА СЭТ. Удзельніца экспертнай групы фестываля фальклорных мастацтваў  “Берагіня”. Запрашалася ў якасці выкладчыка шэрагу сезонаў Летняй школы Фундацыі “Muzyka Kresow. Укладальніца серыі аўдыёдыскаў “Этнічная музыка беларусаў”. Складальнік аўдыёдыскаў традыцыйнай інструментальнай музыкі і песеннага фальклору, народнай прозы да ІV, V, VI тамоў серыі “Традыцыйная мастацкая культура беларусаў”. Распрацавала канцэпцыю развіцця спеўнага голасу (як жаночага, так і мужчынскага) на аснове этнічнай культуры гучання. Аўтар серыі майстар-класаў па спевах і традыцыйных тэхніках ткацтва.

Уваход на лекцыю вольны, вітаюцца ахвяраваньні на дзейнасць СЭТ.


Вам можа быць цікава

Трыенале дэкаратыўнага мастацтва «Кругаварот» у Мінску (18+)

22.01.2026 18:00 - 15.02.2026 20:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Iva Sativa ў Рызе

19.02.2026 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Дыктоўка з Хадановічам (і дэгустацыяй) ва Уроцлаве

21.02.2026 (16:00 - 18:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ