Выніковы канцэрт праекта “Засьпявай.BY”

23.07.2014 19:00 - 21:00 бар "Мир кофе" (вул. Коласа, 37) 80 000 рублёў

Лізавета Леўчык, SP Kava і Віталь Варанко возьмуць удзел у выніковым канцэрце “Засьпявай.BY”.

На канцэрце 27 ліпеня кожны з гэтай тройцы адыграе паўгадзінны сэт. Віталь Варанко разам з сваім бэндам прадставіць песьню «Вяртайся» ды яшчэ некалькі беларускамоўных кампазыцый, створаных пад уражаньнем ад перамогі ў «Засьпявай.BY».

SP Kava разам з дударом Вячкам Красуліным прадэманструе свой арыгінальны погляд на беларускі рэп, сярод іншага прагучыць і кампазыцыя, якая скарыла журы конкурсу – «Эндшпіль» на верш Андрэя Адамовіча.

Нешта асабліва рыхтуе да выступа Лізавета Леўчык, некаторыя яе песьні прагучаць у суправаджэньні адмысловага госьця канцэрту – гурта Tonqixod. Яго лідэр, паэт і перакладчыкУладзь Лянкевіч, быў у журы «Засьпявай.BY» і асабіста адзначыў творчасьць гэтай сьпявачкі ды выказаў жаданьне падтрымаць яе падчас такога адказнага выступу.

Акром таго Tonqixod прэзэнтуе свой новы сынгл адыграе свой сэт з абраных твораў, якія ўвойдуць у будучы альбом.

Весці канцэрт будзе Алег Хаменка.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ