Выпускны “Мовы Нанова Гародня” з удзелам Лявона Вольскага!

23.05.2015 18:00 - 21:00 вул. Будзённага, 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку) Бясплатнае

23 траўня (субота) а 18:00

вул. Будзённага, 48а-100 (зала ва ўнутраным дворыку)

Госць — ЛЯВОН ВОЛЬСКІ!

Бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова” існуюць у Гародні з сакавіка 2014 года. За гэты час тут адбылося шмат цікавага і нечаканага. Таму было вырашана зрабіць выпускны курсаў у інтэрактыўнай форме: падвядзем вынікі, узгадаем лепшыя моманты з заняткаў, а напрыканцы нас чакае выступ фантастычнага і непараўнальнага Лявона Вольскага!

P.S. Калі вы яшчэ ў нас не былі — не праблема! Гэта добрая нагода пазнаёміцца з курсамі, каб з восені пачаць наведваць нашыя заняткі.

На выпускны ўваход вольны!

 

movananova.by


Вам можа быць цікава

Дзень Святога Патрыка ў Познані

14.03.2026 (19:00 - 21:00) Rozbrat (ul. Pułaskiego 21a)

Канцэрт «Жавароначкі, прыляціце» ў Мінску

18.03.2026 (18:00 - 19:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ