Выстава Анатоля Кузняцова ў Мінску

30.06.2022 - 24.07.2022 18:00 - 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3) 10 рублёў

30 чэрвеня ў Мінску адкрываецца выстава Анатоля Кузняцова «Паміж белым і чорным», прымеркаваная да 75-годдзя мастака.
 


Дата: 30 чэрвеня

Час: 18.00

Месца: Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск

«Паміж белым і чорным» — так называецца новая серыя работ мастака. У адрозненне ад папярэдніх карцін Анатоля Кузняцова, пабудаваных на кідкай экспрэсіі, у новых творах пануе нешматслоўе колеру і ўвага да ўнутранага руху ў прасторы палатна.

Не, колер, безумоўна, прысутнічае ў яго работах. Але нечаканыя акцэнты сініх, чырвоных, аранжавых не перашкаджаюць адценням шэрага і чорнага.

Так Анатоль Кузняцоў разгортвае ў сваіх абстрактных працах складаныя разважанні пра сутнасць сённяшняга мастацтва.



Выстава працуе да 24 ліпеня.







Вам можа быць цікава

Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку

05.09.2026 (11:00 - 19:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Кветка-фэст у Гродне

05.09.2026 (12:00 - 18:00) (вуліца Ажэшкі)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

NOCHY ў Варшаве

05.10.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ