Выстава «Арнаменты Падняпроўя: Сон і абуджэнне» ў Гомелі

07.03.2024 - 07.04.2024 16:00 - 18:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) Бясплатнае


У чацвер, 7 сакавіка, у філіяле Веткаўскага музея адкрываецца выстава «Арнаменты Падняпроўя: Сон і абуджэнне».




Дата: 7 сакавіка

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


Падняпроўе — рэгіён найбольш выразных і багатых у сваёй разнастайнасці мастацкіх традыцый абрадавых ручнікоў. Арнаментам Падняпроўя музей прысвяціў вялікі праект пад назвай «Адкуль родам знакі на нашых ручніках?»

На першай выставе ў межах праекта прэзентавалі арнамент «Крючча». І вось надышоў час пазнаёміць вас з наступным знакам — «Сон і абуджэнне». 

На белым абрусе, на белявой кашулі, на белым жаночым «платку» і, безумоўна, на ручніку — на ўсім тканым космасе Неглюбкі жывуць «вядзьмедзі». Яны ж «мядзьведзькі». Ёсць «бальшыя» і «малыя», «сляпыя» і «зоркія». І ўсе яны ходзяць «па мяжы». 

Мядзведзь — архаічны знак звера-татэма. І гэта сон Зямлі. 

Калі «вядзьмедзь» — сон Зямлі, то чым узорныя тканіны пазначаюць -выклікаюць яе абуджэнне? Вадой! «Дзе маці плачэ — там рака цячэ...». Дарэчы, яшчэ адзін абрадавы локус — калодзежы і крыніцы: «Дзе сястрычанька — там крынічанька», альбо «там калодзежы...» 

У шмат якіх тэкстах традыцыі можна знайсці рэцэпты ўзнаўлення. У тэкстылі, узорным ткацтве — гэта «сон і абуджэнне», дзеля таго, каб узнавіць цэласнасць космасу, выратаваць ад энтрапіі забыцця. 

То прыходзьце пабачыць на ўласныя вочы тыя касмаганічныя вышытыя тэксты і расшыфраваць іх. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава Аляксандра Дасужава "Час мастака" ў Віцебску

19.12.2025 17:00 - 18.01.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ