Выстава "Берасцейская палітра" ў Брэсце

06.11.2025 - 23.11.2025 16:00 - 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54) Бясплатнае

У чацвер, 6 лістапада, у выставачнай зале абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрываецца абласная выстава "Берасцейская палітра-2025", а яшчэ дакладней - конкурс імя Мікалая Селяшчука ў межах гэтай выставы.


Сёлета 29 мастакоў Брэсцкай вобласці і адзін удзельнік па-за конкурсам прадставілі 61 твор: жывапіс – 36 твораў (у т.л. трыпціх) 16 аўтараў, графіка – 14 твораў (у т.л. трыпціх і серыя) 8 аўтараў, скульптура – 4 работы 3 аўтараў, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва серыя) 2 аўтараў, сучасныя формы творчасці - 3 аб'екты 1 аўтара.

Незалежная экспертная камісія, прадстаўленая мастацтвазнаўцамі ў Мінска і абласных цэнтраў, вызначае пераможцаў конкурсу ў кожнай намінацыі.

То прыходзьце паглядзець працы і даведацца імёны ўдзельнікаў і пераможцаў.

Выстава будзе працаваць да 23 лістапада.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Калядная вечарына ў Варшаве

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6A)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

20.12.2025 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ