Выстава арыгіналаў карцін Валянціна Губарава

Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў (праспект Незалежнасці, 47) Бясплатнае

Выстава карцін сучаснага беларускага мастака Валянціна Губарава пройдзе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з 18 мая па 18 чэрвеня 2016 года. Экспазіцыя з’яўляецца часткай маштабнага гарадскога арт-праекта – галерэі пад адкрытым небам “Мастак і горад”, на якой гэтым летам будуць прадстаўлены рэпрадукцыі творчасці мастака.

Трэці год запар генеральным партнёрам праекта “Мастак і горад” выступіць банк ВТБ, адным з прыярытэтаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці якога з’яўляецца папулярызацыя і развіццё сучаснага беларускага мастацтва.

Губараў з любоўю малюе горад і, асабліва душэўна, – правінцыю. У наведвальнікаў выставы будзе магчымасць разгледзець напоўненыя праніклівасцю і цеплынёй карціны мастака, прачуць характэрную аўтару добрую іронію, перамясціцца і яшчэ раз пражыць знаёмыя кожнаму замалёўкі паўсядзённага жыцця.

Валентин Губарев Детство

“Экспазіцыі ў Беларусі заўсёды больш хвалюючыя для мяне, чым дзе б там ні было. Гэта звязана з тым, што ў адрозненне ад замежнага, беларускі глядач заўсёды ўспрымае мастацтва больш крытычна і нават з доляй скептыцызму. Таму гэта выстава для мяне – вялікая адказнасць, бо перад маімі працамі праект “Мастак і горад”  прдстаўляў Мінску такіх маэстра сусветнага ўзроўня, якШагал, Малевіч, Селешчук“, – падзяліўся напярэдадні адкрыцця  вернісажа Валянцінаў Губарев.

Каб карціны жывапісца былі даступныя не толькі гасцям і жыхарам Мінска, арганізатары праекта “Мастак і горад” запускаюць віртуальную галерэю higminsk.by, дзе можна ў высокай якасці разгледзець працы Губарава, а таксама загрузіць самі рэпрадукцыі, адаптаваныя для любых лічбавых прылад.

Валянцін Губарев – вядомы за мяжой беларускі мастак, які піша ў жанры наіўнага мастацтва. Яго аўтарскі стыль працягвае класічную традыцыю “малых галандцаў”, таму крытыкі завуць яго “беларускі Брейгелем”. Наш зямляк ужо шмат гадоў злучаны кантрактамі з замежнымі пляцоўкамі сусветнага ўзроўня ў Парыжы, Сэнт-Этьене і Віші. Але дасціпная манера яго твораў апавядае пра вядомыя і зразумелыя менавіта нашаму чалавеку светах, пейзажах, персанажах, якія нібы спісаны з суседзяў і сяброў.

Адкрыццё выставы карцін Валянціна Губарава адбудзецца 18 мая ў 18:00 у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (праспект Незалежнасці, 47).


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ