Выстава Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

17.08.2022 - 31.08.2022 19:00 - 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14) Бясплатнае

17 жніўня а 19-й у галерэі Саюза дызайнераў пад джаз, блюз, клезмерскую музыку і вершы Леаніда Дынерштэйна адкрываецца дэбютная выстава «Мінск да мяне» віяланчэліста Багдана Даўгялы.



Дата: 17 жніўня 

Час: 19.00

Месца: галерэя Саюза дызайнераў, вул. Брылеўская, 14, Мінск


Музыкі і меламаны чулі гэтае імя. Ён канцэртуе з аркестрам капэлы «Санорус», квартэтам Акадэміі навук і студэнцкім сімфанічным аркестрам.

Упершыню спадар Багдан адважыўся выйсці да гледача са сваёй арыгінальнай графікай. Галоўны герой ягоных густанаселеных карцін — горад. Часцей за ўсё Мінск з сваіх дзіцячых уражанняў і чужых вельмі дарослых успамінаў.  Аўтар ні ў чым сабе не адмаўляе і робіць Мінск планетарным.

Прыходзьце сагрэцца, усміхнуцца і знайсці на карцінах абавязкова і сябе.

Куратарка выставы — Ларыса Фінкельштэйн.

Кіраўніца — Марына Шаліма.

Паэзія на вернісажы — Леанід Дынерштэйн.

Музыка на вернісажы: Павел Казак (саксафон альт), Святаслаў Рачэўскі (скрыпка), Багдан Даўгяла (віяланчэль), Віктар Пузыня (кларнет), Іван Шанцаў (гітара).

Уваход на адкрыццё вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ