Выстава Bazinato «Іншыя» ў Вільні

19.04.2024 - 20.04.2024 19:00 - 15:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) данэйшн; 10 еўра



У пятніцу, 19 красавіка, у CreateCulture Space адкрываецца выстава Bazinato «Іншыя». А наступным днём, 20 красавіка а 13:00, у межах выставы Bazinato правядзе artist talk і аўтарскі майстар-клас «Чалавек і не чалавек».






Дата і час: 19 красавіка ў 19:00; 20 красавіка ў 13:00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 



Выстава «Іншыя» і artist talk даследуюць узаемадзеянні з іншымі, філасофскую і сацыякультурную катэгорыю іншага — таго, хто не з’яўляецца намі, адрозніваецца ад нас, не тоесны нам. 

Выходзячы за рамкі антрапацэнтрызму на прыкладах з творчасці мастака, праз міф, біялогію і мастацтва мы даведаемся як Bazinato стварае свае праекты. 


Падчас майстар-класу «Чалавек і не чалавек» будуць створаныя біяінсталяцыі з грыбоў, моху і лішайнікаў, якія можна інтэграваць у гарадскую прастору ці забраць з сабой. 


Уваход на выставу — free donation, на майстар-клас — 10 еўра


Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

17.06.2026 (19:00 - 21:00) Pierre Dollé (ul. Wąska 5/LU1)

IV Беларуска-польскі экспертны форум імя Рамана Скірмунта ў Варшаве

18.06.2026 (13:00 - 19:00) Бібліятэка Варшаўскага ўніверсітэта (sala nr 254) (ul. Dobra 56/66)

Ліпнішкаўскія сенакосы на Гарадзеншчыне

20.06.2026 (15:00 - 19:00) (Іўеўскі раён, Гарадзенская вобл.)

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ