Выстава «Беларусь на целе» ў Варшаве

05.08.2022 18:00 - 21:00 Цэнтр беларускай салідарнасці (Oleandrów 6/2) Бясплатнае

5 жніўня ў Цэнтры беларускай салідарнасці толькі на адзін дзень адкрываецца фотавыстава «Беларусь на целе». Потым фотаздымкі на нейкі час будуць вывешаныя на адной з вуліц Варшавы.



Дата: 5 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6/2, Варшава


Праект прысвечаны гісторыі татуіровак беларусаў, якія яны зрабілі пасля падзей 2020 года, змушанага пераезду, рэпрэсій і вайны ва Украіне.

Аўтарка выставы — беларуская журналістка Яўгенія Доўгая. У 2022 годзе яна пачала збіраць фотаздымкі пратэсных тату беларусаў і іх гісторыі і публікаваць іх на старонцы @body_of_belarus. Фатографка праекта «Беларусь на целе» — Ірына Арахоўская.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Майстар-клас па ляльках «Вербніца» ў Гомелі (12+)

05.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

«Irdorath» у Празе

28.04.2026 (18:15 - 21:00) Archa+ (Na poříčí 26)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ