«Irdorath» у Празе

28.04.2026 18:15 - 21:00 Archa+ (Na poříčí 26) 790 крон



28 красавіка, у аўторак, фэнтэзі-фольк-гурт «Irdorath» прэзентуе ў Празе новы беларускамоўны альбом «Bestiarium»




Кампанію складзе гурт «Deloraine»

Bestiarium
 — pagan-folk альбом, заснаваны на беларускай міфалогіі і прысвечаны пошуку чалавечнасці ў нечалавечых істотах. 

Значная частка матэрыялу стваралася ва ўмовах турэмнага зняволення аўтараў і гэты досвед знайшоў сваё адлюстраванне ў альбоме. Завершаны ўжо ў эміграцыі і ў новым складзе, ён набыў свежае, моцнае і насычанае гучанне. 

Вас чакае канцэрт-пагружэнне ў змрочны, вобразны і жывы свет беларускай міфалогіі, напоўнены энергіяй і глыбінёй. 



Квіткі коштам 790 крон бярыце па спасылцы



Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Паша Крывец у Франкфурце

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Bar IN-LIVE (Bolongarostraße 97)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ