Выстава беларускіх і ўкраінскіх мастачак «Жаданне шчасця» ў Познані

19.08.2022 - 04.09.2022 18:00 - 19:00 галерэя «Vinci» (Rynek Śródecki 15/2) Бясплатнае

19 жніўня а 18-й у познанскай галерэі «Vinci» адкрываецца выстава «Жаданне шчасця», на якой можна пабачыць творы шасці сучасных мастачак з Беларусі і Украіны: Анастасіі Рыдлеўскай, Юліі Стратовіч, Руфіны Базловай, Олэны Хорхал, Ірыны Дзяпко і Патрыцыі Маскалевіч.




Дата: 19 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: галерэя «Vinci», Rynek Śródecki 15/2, Познань 


Розныя накірункі, тэмпература твораў і тэхнік, але адзіны пасыл — прага тварыць, дапамагаць праз мастацтва. Творчая сіла жанчын, якія рознымі спосабамі супрацьстаяць рэаліям цяжкіх часоў. Мастацтва, якое часам з’яўляецца лекам, часам свядома каментуе надзённыя падзеі, выказвае нязгоду і бунт.


Выстава працуе па 2 верасня.




Вам можа быць цікава

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава «Драўляныя карункі» ў Заслаўі

17.09.2026 10:00 - 01.11.2026 19:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ