Выстава “Colorfest”

19.06.2012 - 10.09.2012 08:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (Мінск) Бясплатнае

19 чэрвеня 2012 года а 16 гадзіне ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ІІІ Мінскай міжнароднай біенале сучаснага жывапісу “COLORFEST”.

Мэта Мінскай міжнароднай біенале сучаснага мастацтва “Colorfest” – садзейнічаць стварэнню станоўчага іміджу Беларусі на еўрапейскім мастацкім полі, падтрымліваць жывапіс і аўтараў, якія ствараюць інавацыйныя работы.

Міжнародная біенале сучаснага жывапісу будзе праходзіць ужо трэці раз. У ёй прымуць удзел мастакі Украіны, Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Латвіі, Літвы і Палесціны. Ганаровы госць біенале – Венесуэла. Аргкамітэт біенале выказвае спадзяванні, што яе правядзенне паспрыяе наладжванню творчых кантактаў і сяброўскіх сувязяў, далейшаму пашырэнню міжнароднага культурнага аўтарытэту Беларусі. Але, найперш, біенале з’явіцца дэманстрацыяй найноўшых стратэгій і тактык сучаснага жывапісу, тых відавочных змен, што пад уплывам штодзённай рэчаіснасці адбываюцца ў гэтым традыцыйным відзе мастацтва.

У межах праекта плануецца арганізаваць конкурс сярод удзельнікаў біенале, а таксама выстаўку работ літоўскіх мастакоў Т. Рудокаса і Д. Рудокене, якая пройдзе ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх).

Біенале працягнецца да 10 верасня.

Кантактныя тэл.: 293-27-67, 293-28-23.
E-mail: pr@nlb.by


Вам можа быць цікава

Гуканне вясны ў Брэсце

13.03.2026 (14:00 - 16:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Беларускі стэндап у Кракаве

13.03.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ