Кіналекторый «Гі Жыль. Каханне ля мора» ў Мінску

20.05.2026 18:00 - 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3) 20 BYN
У сераду, 20 траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца кіналекторый «Гі Жыль. Каханне ля мора».

Вядоўца — магістарка гісторыі мастацтваў Лізавета Філімонава.

На кіналекторыі пагавораць пра самыга паэтычнага рэжысёра Францыі — Гі Жыля — і паглядзяць яго першы поўнаметражны фільм «Каханне ля мора».

Малодшы сучаснік прадстаўнікоў Новай Хвалі, недаацэнены пры жыцці і забыты пасля смерці, ён паспеў стварыць 8 поўнаметражных фільмаў і дзякуючы сваёй харызматычнасці прыцягнуць да працы цэлую пляяду французскіх кіназорак, сярод якіх былі Жана Маро, Ані Жырардо, Маша Мэрыль, Эдвіж Фёер і нават Жан Марэ.

Фільм «Каханне ў мора» Жыль стварае ў 1965 годзе, пасля свайго прыезду з Алжыра ў Парыж, калі ён ужо паспеў папрацаваць з Жакам Дэмі, і ўплыў гэтага супрацоўніцтва праглядаецца ў карціне, поўнай колеру і лірычнага настрою.

Квіткі — 20 рублёў (прагляд экспазіцыі ўключаны ў кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» пад Беластокам

13.06.2026 11:00 - 14.06.2026 16:00 вясковая святліца ў Цялушках (Ciełuszki 2)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

15.06.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (Ząbkowska 5)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ