Выстава да 85-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна

30.09.2021 - 14.11.2021 10:00 - 17:00 (вул.Ніжне-Пакроўская, 22) Бясплатнае

З 28 жніўня па 14 лістапада ў Музеі беларускага кнігадрукавання будзе працаваць выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці беларускага паэта, журналіста і грамадскага дзеяча Генадзя Бураўкіна з нагоды яго 85-гадовага юбілею.


Лёс гэтага чалавека непасрэдна звязаны з Полацкам, які стаў яму найдаражэйшым месцам на ўсё жыццё і якому не раз ён прысвячаў свае вершы. Бо менавіта з Полацка, куды сям’я паэта пераехала з Расоншчыны, бярэ пачатак літаратурная творчасць Генадзя Бураўкіна.

Лірыка Г. Бураўкіна напоўненая шчырасцю і сардэчнасцю, таму нездарма на многія вершы паэта напісаны шмат папулярных песень: «Зачарованая мая», «Белы снег», «Малітва» і іншыя. «Калыханку» ж на словы Генадзя Мікалаевіча кожны вечар па тэлебачанні пяюць маленькім беларусам.

Нельга не адзначыць актыўную грамадскую і дзяржаўную дзейнасць Г. Бураўкіна на розных пасадах: старшыні Дзяржкамітэта БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН, намесніка міністра культуры, старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш.

На выставе будуць прадстаўлены разнастайныя выданні, прадметы, фотаздымкі з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама з асабістага збору сям’і Бураўкіных.


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ