Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску

09.11.2023 - 08.01.2024 18:00 - 18:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) 5 рублёў


У чацвер, 9 лістапада а 18-й, у музеі Максіма Багдановіча адкрываецца выстава «Два Паэты, два Сусветы...», прысвечаная 110-годдзю зборніка вершаў Максіма Багдановіча і дню народзінаў Якуба Коласа.




Дата: 9 лістапада

Час: 18.00

Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск 


Пры ўсіх адрозненнях у падыходзе да паэзіі, у творчасці Максіма Багдановіча і Якуба Коласа прасочваюцца роднасныя матывы і боль за лёс беларускага краю. 

Не менш цікава аналізаваць суадносіны эпічнага і прыватнага ў творчасці выдатных паэтаў, розныя спосабы мыслення. 

Акрамя першых прыжыццёвых кніг паэтаў, тут можна пабачыць графік беларускіх мастакоў — ілюстрацыі Васіля Шаранговіча, Антаніны Лапіцкай, Анатоля Александровіча, Генадзя Грака як візуальнае ўвасабленне беларускага слова. 


Выстава ладзіцца сумесна з музеем Якуба Коласа і працуе па 8 студзеня.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ