Выстава “Дыялог пакаленняў. Беларускія мастачкі” ў Берліне

10.02.2022 - 16.02.2022 10:00 - 19:00 галерэя «KVOST» (Leipziger Straße 47 / Eingang Jerusalemer Straße) Бясплатнае

Беларускія мастачкі Васіліса Паляніна, Каця Смурага, Таццяна Ткачова, Аксана Веніамінава разам з падборкай з архіва беларускай аматарскай фатаграфіі «VEHA», які ініцыявала Леся Пчолка, — усё гэта калектыўная выстава «Дыялог пакаленняў» у Берліне. Куратары: Мая Хрыстава і Яўген Роппель.



Дата: з 10 лютага па 16 сакавіка

Месца: галерэя «KVOST», Leipziger Straße 47 / Eingang Jerusalemer Straße, Берлін

KVOST і EEP, дзве берлінскія арганізацыі, якія падтрымліваюць усходнееўрапейскае мастацтва, прадстаўляюць выставу, на якой куратары Мая Хрыстава і Еўгені Ропель даследуюць беларускія візуальныя коды запамінання і структуравання ведаў.

Разгортваючыся ў форме дыялогу пакаленняў праз фотаздымкі, гэтае даследаванне дапаможа глыбей зразумець беларускую сучаснасць праз бачанне яе дзеючых асоб — мастачак, якія ў сваёй творчасці перасягнулі свой асабісты досвед перажывання вырашальнага моманту гісторыі сваёй краіны.

Што прымушае нас лічыць адну культуру роднай, а іншую — экзатычнай? Захапіцца адным і пакласці іншае ў шуфлядку? Выйсці за межы стэрэатыпнага вобразу Беларусі, якую СМІ прадстаўляюць проста як чарговую дзяржаву-няўдачніцу ці апошнюю дыктатуру Еўропы, надзвычай актуальна, калі мы ведаем, што рэальная сітуацыя ў Беларусі — гэта масавыя пратэсты і палітвязні, замоўчванне, збіццё, выкраданні і катаванні грамадзян.

 Новае пакаленне беларускіх мастакоў набыло моц інкапсуляваць і перакладаць амбівалентнасць гістарычнага маўчання ў творы мастацтва. Для многіх з іх разважаць пра мінулае часта азначае пераасэнсаванне і аднаўленне парушанага дыялогу з уласнай гісторыяй. Аднаўленне і вывучэнне адсутных частак калектыўнай памяці часта выкрывае наўмысную цэнзуру сучаснасці.


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Ноч музеяў у Гродне

16.05.2026 (19:30 - 23:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ