Выстава "Дзявочы вечар"

04.05.2019 19:00 - 21:00 Прастора КХ (вул. Халтурына 2/1) Уваход вольны

4 траўня а 19:00 у Прасторы КХ адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Дзявочы вечар» арт-групы VEHA, якія працуюць з калектыўнай памяццю і архівамі Беларусі.

«Дзявочы вечар» – праект, які доўжыцца ўжо больш за паўгода. VEHA збіраюць вясельныя фатаграфіі зробленыя ў ХХ стагоддзі з розных сямейных архіваў, геаграфіяй па ўсёй Беларусі. Абʼектам іх даследавання зʼяўляецца жаночы вясельны вянок, а таксама традыцыі і павер’і з ім звязаныя.

На сённяшні дзень поўная калекцыя налічвае 480 тэматычных фотаздымкаў з больш за 300 сямейных архіваў, ахоплівае перыяд 1890 – 1985гг. На выставе ў Прасторы КХ вы ўбачыце лепшыя здымкі гэтай калекцыі, расфармаваныя па храналогіі, звязанай з важнымі гістарычнымі падзеямі. Убачыце як трансфармаваўся вясельны вянок, як паступова сыходзіць традыцыя. Але ж ўплыў вясельнага вянка адчуваецца і па сённяшні дзень.

Куратарка выставы -  мастачка, актывістка Леся Пчолка.

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтр культуры ў Варшаве і фонду Археалогіі фатаграфіі

Выстава пройдзе з 4 па 26 траўня ў Прасторы КХ. Кошт квітка 3 BYN.

Адкрыццё і прэзентацыя праекта адбудзецца 4 траўня а 19:00. Уваход вольны.

Даведка:

Афіцыйнае адкрыццё праекту «Дзявочы вечар» адбылося ў верасні 2018 года, выставай у рамках міжнароднага фестывалю Месяц фатаграфіі ў Менску. А вынікам праекту стане стварэнне кнігі VEHA «Дзявочы вечар».

____________________________________________________________________________________

Што: Выстава “Дзявочы вечар”

Дзе: Прастора КХ, вул. Халтурына 2/1, Брэст

Калі: 4-26 траўня 2019

Адкрыццё выставы: 4 траўня 19:00 (уваход вольны)

Кошт квітка: 3 BYN

Арт-куратарка праекта: Леся Пчолка

 


Вам можа быць цікава

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Вечар джазу ў Мінску

19.09.2026 (17:00 - 19:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ