Выстава “Дзесяць стагоддзяў гісторыі Браслава”

13.08.2015 - 14.08.2015 14:00 - 23:00 Браслаўскі гісторыка-краязнаўчы музей (вул. Энгельса, 39) Бясплатнае

13 жніўня адбудзецца адкрыццё выставы “Дзесяць стагоддзяў гісторыі Браслава”, прымеркаванай да 950-гадовага юбілея горада.

Экспанаты акцэнтуюць увагу на калекцыі прадметаў з археалагічных раскопак на старажытным гарадзішчы Замкавая Гара. Раздзелы выставы змяшчаюць матэрыялы пра дзеячаў, якія мелі дачыненне да мінулага горада, знаёмяць з этнічным і канфесійным складам насельніцтва. Экспазіцыя напоўнена ілюстрацыямі, фотаздымкамі, адлюстраваннямі Браслава на гістарычных картах і планах, паштоўках, дзе паўстаюць віды вулачак, асобных пабудоў, Замкавай гары. Браслаўшчына будзе паказана і ў працах мастакоў. Наведвальнікі ўбачаць партрэты Аляксандра Ягелончыка, Станіслава Нарбута, Отана Гедэмана, рэпрадукцыі з замалёвак Напалеона Орды і Дзмітрыя Струкава, серыю малюнкаў Валерыя Зінкевіча “Гісторыя Браслава”.

Адкрыццё выставы 13 жніўня ў 14.00 ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі.

Выстава будзе дзейнічаць да 15 лістапада 2015 года.

 

Паводле старонкі УКантакце «Музеі Браслава»

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Літаратурны пленэр па апавяданні Васіля Быкава ў Ждановічах

22.08.2026 (14:00 - 16:00) Філіял «Музей-дача Васіля Быкава» (вул. 6-я Дачная, 62)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ