Выстава "Эфект уплыву" ў Тбілісі

31.10.2025 - 05.11.2025 19:00 - 20:00 The National Trust of Georgia (вул. Караля Саламона Мудрага, 33) Бясплатнае

У пятніцу, 31 кастрычніка, у Тбілісі адкрываецца калектыўная выстава "Эфект уплыву".



Гэта вынік двухтыднёвай гібрыднай рэзідэнцыі і дыялогу паміж мастакамі з Беларусі і Грузіі.

Удзел бяруць 13 мастакоў і мастачак з Беларусі і Грузіі: Vrsn, Аня Сачыўка, Bazinato, Бека Бучашвілі, Lel, Тамар Батчарышвілі, Ганна Селязнёва, Дзімітры Накашыдзэ, Ніно Чэчэлашвілі, Наілі Аханія, TUR, Tata, Таццяна Карпачова.

Асноўная ўвага іх даследчай працы скіравана на пераасэнсаванне мастацкіх практык і стварэнне гібрыднай формы ўзаемадзеяння паміж мастаком і біяэкалагічным, сацыякультурным і гістарычным кантэкстам.

Прадстаўленыя праекты - гэта эксперыменты па стварэнні новага біякультурнага цэлага, заснаванага на павазе да ўсіх формаў жыцця. Гэта мапа гібрыдных сувязяў, дзе этыка клопату становіцца формай супраціву гвалту і прыгнёту. Гэта спроба пачуць свет і знайсці ў ім сваё месца.

Працуе выстава да 5 лістапада.


Вам можа быць цікава

Выстава "Плынь часу" ў Мінску

Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20)

Выстава “Віцебскі мастак. Легенды" у Віцебску

17.10.2025 10:00 - 30.11.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

ŠUMA ў Вільні

06.11.2025 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ